Ва Украіне прадалі яшчэ 50 вагонаў беларускага калію
Нацыянальнае агенцтва па росшуку і менеджменце актываў (АРМА) Украіны паспяхова рэалізавала новую партыю канфіскаванага беларускага хларыду калію, паведамляецца на сайце ўстановы.
Фота ілюстрацыйнае
Рэалізаваная прадукцыя вытворчасці ААТ «Беларуськалій», якая знаходзіцца ў 50 чыгуначным вагоне, аб'ёмам 3 469 тон хларыду калію. Выніковая сума рэалізацыі склала 36 728 569 грыўняў (каля 546 тысяч даляраў), уключаючы мытныя плацяжы.
Далей гэтыя сродкі пойдуць у тым ліку, на закупку вайсковых аблігацый.
3 сакавіка АРМА паспяхова рэалізавала 61 вагон беларускага калію за 45,5 мільёна грыўняў (каля 677 тысяч даляраў).
Чытайце таксама:
Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый
Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць
Украіна прадала 61 вагон арыштаваных беларускіх угнаенняў
Супрацоўнік «Беларуськалія» даў сыну, які нарадзіўся 26 студзеня, імя Лука