БЕЛ Ł РУС

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА

29.03.2025 / 17:18

Nashaniva.com

Два беларускія блогеры, якія размяшчаюць у інстаграме шмат фота жывой прыроды, апублікавалі два відэа, на якіх выяўленая вялікая чарада пералётных дзікіх гусей. Відэа знятыя ў Мядзельскім раёне. 

Скрыншот з відэа

«Тысячы пералётных гусей адпачывалі на полі ў Мядзельскім раёне. У нейкі момант уся чарада паднялася ў паветра адначасова, зацьміўшы сонечнае святло», — напісаў адзін з натуралістаў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от D I M I D V A Z H N I K (@dimid_by)

«Зноў адчуў захапленне ад такой колькасці птушак і іх зладжаных дзеянняў. Гэта ўсё, было запраўлена мяккім святлом вячэрняй зары, пасля заходу сонца», — дзеліцца ўжо іншы блогер, пабачыўшы чараду ў іншы дзень у іншым месцы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Anatol Andreyeu (@aaaminsk)

Паводле ацэнкі блогераў, у гэтай чарадзе набіраецца «дзясяткі, калі не сотні тысяч асобін».

Чытайце таксама:

У Беларусь зноў прыляцела нільская гусь. Але радавацца тут няма чаму

У мінскім канале плавае качка з прабітаю дроцікам шыяй

У Італіі заўважылі птушку, акальцаваную ў Тураве

Каментары да артыкула