БЕЛ Ł РУС

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

29.03.2025 / 17:38

Nashaniva.com

На аўкцыёне Sotheby's у Ганконгу за буйную суму прадалі карціну славутага мастака родам з Беларусі Марка Шагала пад назвай «Вясновыя кветкі» («Збан з вясновымі кветкамі»), паведамляе «Беларусь и мир».

Карціна «Вясновыя кветкі». Фота: sothebys.com

Праца выканана алеем на палатне памерам 72х60,6 см у Францыі ў 1930 годзе. Яе сапраўднасць пацверджаная Камітэтам Шагала, на што маецца адпаведны сертыфікат.

Папярэдне твор быў ацэнены ў 22-28 мільёнаў ганконскіх даляраў, што складае па курсе прыкладна 2,9-3,6 мільёнаў даляраў ЗША.

У выніку лот быў рэалізаваны 29 сакавіка па больш высокай цане — 34,5 мільёна ганконскіх даляраў, што складае прыблізна 4,5 мільёна даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Аўтапартрэт звязанага з Віцебскам мастака прадалі ўдвая вышэй ацэнкі. І гэта не Шагал

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»

На першых сёлетніх таргах Sotheby's будуць прадаваць карціну Шагала

Каментары да артыкула