БЕЛ Ł РУС

Герояў прапагандысцкага фільма пра эмігрантаў з ананімных акаўнтаў зазываюць вярнуцца ў Беларусь

31.03.2025 / 8:40

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», герояў фільма пра жыццё эмігрантаў «Чужое неба», якое прапагандысты знялі падманам, актыўна заклікаюць вярнуцца дадому.

Частцы герояў напісалі з новага акаўнта, падпісанага Ірынай, якая сцвярджала, што рэпрэзентуе безназоўную жаночую праваабарончую арганізацыю, якая нібыта працуе ў Мінску.

Бабруйскаму актывісту Уладзіміру Лазараву пісалі з таго ж тэлеграм-акаўнта, з якога раней развялі на здымку відэа, а таксама на натхнёны водгук пра фільм, які ён нават не бачыў.

Лагатып і назва Warta тут адсылаюць да аднайменнага сайта прыхільнікаў Зянона Пазняка. Менавіта гэта падкупіла актывіста, калі да яго звярнуліся першы раз.

Героі, з якімі мы звязаліся, сцвярджаюць, што адразу ж заблакавалі аўтараў прапановы, якой не збіраюцца карыстацца.

Аўтары акаўнтаў, з якіх рассылаюцца прапановы на вяртанне, праігнаравалі матэрыялы пра сваю актыўнасць, змешчаныя ў «Нашай Ніве».

Пры гэтым 22 сакавіка блогер-зваршчык Раман Пратасевіч у сваім тэлеграме сцвярджаў, што двое герояў кіно нібыта плануюць вярнуцца ў Беларусь: «Адпаведныя працэсы ўжо запушчаныя. Хто гэта, я казаць не буду, каб людзі заставаліся ў бяспецы».

Чытайце таксама:

Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй

Вось хто той «рэжысёр», які падманам стварыў фільм пра віленскую і беластоцкую эміграцыю

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Каментары да артыкула