БЕЛ Ł РУС

86-гадовую жанчыну шпіталізавалі пасля загарання пральнай машыны

31.03.2025 / 8:28

Nashaniva.com

У нядзелю ў Мінску ў доме па адрасе Народная, 32 здарыўся пажар. На месца прыбылі выратавальнікі.

Пажарныя высветлілі, што загарэлася пральная машына ў кватэры на чацвёртым паверсе. У жылым пакоі ратавальнікі знайшлі 86-гадовую гаспадыню. Яе перадалі медыкам. Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала пажылую жанчыну.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула