Мяркую, што статыстыка колькасці палітвязняў не адлюстроўвае тэмпы і ўзровень тэрору.
Ідзе ціхі тэрор. Калі людзі запужаны настолькі, што нават пра выхад на свабоду не паведамляюць, то і пра затрыманне маўчаць. Сваякоў і знаёмых таксама запужваюць, каб ні з кім не кантактавалі. Некалькі затрыманняў, пра якія выпадкова даведаліся знаёмыя, не трапілі ні ў якую статыстыку. З восені губазік не публікуе затрыманні і прызнанні, часова рабіў аўдыёверсіі, пасля няма і таго. Гэта была адна з крыніц навін пра затрыманых. Зараз у навінах інфармацыя па большасці толькі пра суды, пра якія вядома публічна. Часам навіны пра знікненне публічных людзей, як акцёраў тэатра або кіраўнікоў прадпрыемстваў. Кагосьці пакажуць у кіно БТ-КДБ, у мэтах прапаганды і справаздачы аб сваёй важнай карнікавай працы. А звычайная маса людзей знікае ціха і без слядоў.
Мэты гэтай тактыкі, як разумею: - Максімальнае інкамунікада не толькі ў час за кратамі, а з самага пачатку ад затрымання і суда, і пасля выхаду на свабоду. - Адсутнасць падтрымкі палітвязняў хаця б на ўзроўні "свет ведае пра цябе і несправядлівасць", "цябе дапамогуць хаця б пасля вызвалення". - Няма нават статыстыцы - няма праблемы. Абязлічанай масе не так проста спачуваць, як сукупнасці асоб, кожны з якіх са сваёй асабістай гісторыяй. - Праца на адсутнасць падтрымкі і разумення рэпрэсій у іншых краінах, у магчымых саюзнікаў беларускага народу (не сучаснай дзяржавы). - Разбурыць арганізацыі праваабаронцаў. Калі немагчыма нават маніторыць - і працы ніякай не застаецца. Карнікі спадзяваюцца, што праваабаронцаў не будуць падтрымліваць і фінансаваць. - Праца на пацвярджэнне тэзісу "У нас няма палітвязняў". - Пошук варыянтаў для зняцця санкцый, пры гэтым фактычны ўзровень тэрору не змяняецца.
Алесь.
28.03.2025
Гэта вельмі заніжаныя лічбы. Діссідэнтбай дае, што 1315 палітвязняў (і яны таксама кажуць, што гэта толькі што ведаюць), таму заніжаюць на тысячы, а не на дзесяткі ці сотні. І вельмі кепса, што НН дае такія загалоўкі па палітвязням. Гэта колькасць "апусцілася" толькі па версіі Вясны.
Количество политзаключенных снизилось до 1200 человек
Ідзе ціхі тэрор.
Калі людзі запужаны настолькі, што нават пра выхад на свабоду не паведамляюць, то і пра затрыманне маўчаць. Сваякоў і знаёмых таксама запужваюць, каб ні з кім не кантактавалі.
Некалькі затрыманняў, пра якія выпадкова даведаліся знаёмыя, не трапілі ні ў якую статыстыку.
З восені губазік не публікуе затрыманні і прызнанні, часова рабіў аўдыёверсіі, пасля няма і таго. Гэта была адна з крыніц навін пра затрыманых.
Зараз у навінах інфармацыя па большасці толькі пра суды, пра якія вядома публічна.
Часам навіны пра знікненне публічных людзей, як акцёраў тэатра або кіраўнікоў прадпрыемстваў.
Кагосьці пакажуць у кіно БТ-КДБ, у мэтах прапаганды і справаздачы аб сваёй важнай карнікавай працы.
А звычайная маса людзей знікае ціха і без слядоў.
Мэты гэтай тактыкі, як разумею:
- Максімальнае інкамунікада не толькі ў час за кратамі, а з самага пачатку ад затрымання і суда, і пасля выхаду на свабоду.
- Адсутнасць падтрымкі палітвязняў хаця б на ўзроўні "свет ведае пра цябе і несправядлівасць", "цябе дапамогуць хаця б пасля вызвалення".
- Няма нават статыстыцы - няма праблемы. Абязлічанай масе не так проста спачуваць, як сукупнасці асоб, кожны з якіх са сваёй асабістай гісторыяй.
- Праца на адсутнасць падтрымкі і разумення рэпрэсій у іншых краінах, у магчымых саюзнікаў беларускага народу (не сучаснай дзяржавы).
- Разбурыць арганізацыі праваабаронцаў. Калі немагчыма нават маніторыць - і працы ніякай не застаецца. Карнікі спадзяваюцца, што праваабаронцаў не будуць падтрымліваць і фінансаваць.
- Праца на пацвярджэнне тэзісу "У нас няма палітвязняў".
- Пошук варыянтаў для зняцця санкцый, пры гэтым фактычны ўзровень тэрору не змяняецца.
І вельмі кепса, што НН дае такія загалоўкі па палітвязням. Гэта колькасць "апусцілася" толькі па версіі Вясны.