Каментары да артыкула

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін

  • Лол
    30.03.2025
    Чакаем чарговага ўхвальнага камэнтара на Фэйсбуку ад Нацыянальнага Люпанарнага Лідэра. І, вядома, камэнтара пра тое, што гэта мы проста не разумеем, бо нам і паловы не паказваюць.
  • Мх
    30.03.2025
    "Я не трымаюцся за гэтую ўладу пасінеўшымі пальцамі, я гэтай ўлады цягам свайго першага тэрміна наеўся. Але амерыканскі народ мяне просіць: "ТРЭБА!", а я не магу пайсці супраць волі амерыканскага народа. Гэтыя там Байдэны, Камалы там усякія беглыя, сядзяць там дзесці за мяжой у Канадзе і плявузгаюць, маўляў "Трамп - дыктатар", я яшчэ раз адкрыта ўсім заяўляю: я за ўладу не трымаюся, але мяне просіць амерыканскі народ "Застанься", і я застануся".
  • Бывалы
    30.03.2025
    Мх, Американские сми уже подсчитали, что за 50 дней своего президентства Трамп более 300 раз упоминал Байдена. Похоже это все на что он способен. Как в том советском анекдоте про три конверта.
  • Глыбінны
    30.03.2025
    Свет звар’яцеў канчаткова. Ну што ж, вітаем амерыканцаў у клубе
  • Курт
    30.03.2025
    Ашалеў стары.
  • Цьху
    30.03.2025
    “Калі народ скажа “нада”… Недзе мы такое ўжо бачылі. Таму чакайце як тамтэйшыя ябацькі-трампуцькі хутка пачнуць запісваць аналагічныя відэа. Мы ўжо бачалі як яны заклейвалі сабе вушы. Лапідарны трампізм нічым не лепей за лукашызм.
  • на фота гляджу
    30.03.2025
    дык у трампа зачос у тый жа бок, што і ў саміведаецекаго
  • Абу
    30.03.2025
    Гісторыкі, праверце, мо, у яго таксама "бацька на фронце загінуў"?
  • Гы
    30.03.2025
    Абу, і вершы Хэмінгуэя чытаў :)
  • верш-ніца без галавы
    30.03.2025
    Хэмінгуэй пісаў вершы
  • Filipp
    30.03.2025
    "Не трэба табе Дональд гэткая машына!"©
  • Гы
    30.03.2025
    Гэта лапідарнае дно ці яшчэ не? :)
  • Ноўнэйм
    30.03.2025
    Воў-воў-воў, знаёмы блакітны пераліў зайграў на пальцах начальніка найвялікшай дэмакратыі ў свеце..)
  • Навошта?
    30.03.2025
    Проста зараз на галоўнай старонцы НН чатыры навіны Трамп, яшчэ дзве Маск. Які ў гэтым сэнс. Паабурацца? Ну, ок. Але ў нас хапае тэм сваіх, праблем сваіх, пытанняў сваіх. Навошта так падрабязна назіраць тут за тым, што мы не кантралюем і на што ніяк не ўплываем? Пра ЗША і падзеі там ёсць сотні выдатных крыніц, якія знаходзяцца там на месцы. Навошта гэта тут, і ці нам ім казаць, як ім лепей жыць?
  • Проста няма пра што пісаць
    30.03.2025
    Навошта?, учора і кармілі артыкуламі пра спікерку КР, да гэтага артыкуламі пра браневік ў літоўскім балоце.
    Радыё Р. робіць рэпартажы з мерапрыемстваў беларусаў, бярэ інтэрв'ю, працуе.
    А нехта робіць па 10 артыкулаў з аднаго і таго ж сказа.
  • '
    31.03.2025
    Навошта?, после 2020 года больше всего белорусов выехало в Польшу, на втором месте - США. Думай.
  • .
    31.03.2025
    > Навошта так падрабязна назіраць тут за тым, што мы не кантралюем і на што ніяк не ўплываем?

    1. Таму што гэтыя падзеі на нас уплываюць. І вельмі моцна.
    2. Для прыкладу, мы і на падзеі ў Беларусі зараз вельмі мала ўплываем. Гэта не значыць, што не трэба іх ведаць.

    > Пра ЗША і падзеі там ёсць сотні выдатных крыніц, якія знаходзяцца там на месцы.

    Напрыклад, мне цікава знаходзіцца ў беларускамоўным асяроддзі, да таго ж тут можна пачуць меркаванні іншых беларусаў.

    > Навошта гэта тут, і ці нам ім казаць, як ім лепей жыць?

    Насамрэч, было б добра, каб яны паглядзелі на вынікі праўлення аўтарытарнага лідара - папуліста.
    Хаця бы тыя з іх, хто здольны навучацца на чужым досведзе.
  • FP
    30.03.2025
    Pačałosia. Miednyja truby
  • Мх
    31.03.2025
    Чакаем англамоўны кавер песні "Любімую не аддаюць", у выкананні змешанага калектыва расейскіх прапуцінскіх спевакоў і амерыканскііх спевакоў-трампістаў.
  • Няхай
    31.03.2025
    другi даседзiць...нешта мне падказвае, што з гэтым будуць праблемы
  • racyja
    31.03.2025
    "Люблю працаваць..."
    То едзь у Беларусь , iдзi на ферму атрымаеш грамату i прэмiю у 20 даляраў
  • Кальян
    31.03.2025
    Пацан сказал, пацан сделал
  • А как у нас?
    31.03.2025
    Тихоновская сделала проще: сказала, что будет президентом до новых честных выборов.
    А новых честных выборов при Лукашенко не будет никогда.
  • Захар
    31.03.2025
    Слишком много на себя берешь. Доживи сначала.
  • %
    31.03.2025
    Ен пойдзе, бо таго сапраўды шмат хто жадае. Амерыканскі лохтарат дасьпеў да амерыканскага аўтарытарызма
  • leha
    31.03.2025
    ну як да іначай калі людзі просяць. сам то ён ужо наеўся этай власті...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць