БЕЛ Ł РУС

Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня

17.02.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Навіны са свету беларускіх інавацый, якія мы заслужылі.

Скрыншот відэа ў інстаграме Івана Зданюка

Праўладны спявак Іван Зданюк, які старанна працаваў на «Марафонах адзінства», зайшоў нядаўна ў прыбіральню кавярні «Варка» ў Мінску. Уразіла артыста тое, што на сцяне знаходзілася вялікая чырвоная кнопка, а побач з ёй быў надпіс: «Націсні мяне».

— Вы б націснулі? Сумнеўна неяк гучыць. І ў прынцыпе ты звычайна не націскаеш на чырвоныя кнопкі — толькі ў экстранных выпадках. Раптам гэта нейкая падстава.

View this post on Instagram

A post shared by ИВАН ЗДОНЮК (@ivan_zdonyuk)

Але Іван усё ж рызыкнуў і націснуў. У той жа момант святло ў прыбіральні згасла, уключылася светлавая музыка і загучала вірусная песня Pedro.

Такая фішка кавярні спадабалася хлопцу. Разам са сваёй сяброўкай Алёнай Тоўсцік (фіналістка шоу БТ «Фактар.бай») ён пайшоў дамаўляцца з кіраўніцтвам «Варкі», каб у іх туалеце грала «правільная музыка». Такой артысты сціпла лічаць свой новы трэк «Пачуцці». Цяпер у туалеце кавярні чырвоная кнопка ўключае менавіта гэтую песню.

Астатнім наведвальнікам «Варкі» застаецца толькі спадзявацца, што сюды аднойчы не заскочыць прыдворны кампазітар Яўген Алейнік і не запатрабуе ўключаць у прыбіральні сваю творчасць. Напрыклад, «Бацька у нас крутой» ці песню «Надо», якой Лукашэнку летась заахвочвалі ісці на выбары.

Чытайце таксама:

Аўтар песні «Любимую не отдают» паскардзіўся, што суседзі начамі катуюць яго сям'ю яго ж хітамі

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне

Каментары да артыкула