Грамадства2424

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Стомленыя ад бясконцых «Марафонаў адзінства», некаторыя прыхільнікі рэжыму адразу пасля выбараў паспяшаліся паехаць у адпачынак.

Ірына Дарафеева вучыцца гуляць у гольф на Кубе

Ірына Дарафеева апублікавала ў інстаграме здымкі з Кубы ў даволі эратычным купальніку. Спявачка паведаміла падпісчыкам, што студзень ды і ўся восень былі ў яе даволі насычанымі. Яно і не дзіўна, таму што паматацца па розных гарадах Беларусі, каб паспяваць на канцэртах праўладнага «Марафону адзінства» Ірыне сапраўды давялося.

Ірына Дарафеева. Фота з яе інстаграма

У сторыс былая дэпутатка посціць кубінскія танцы на пляжы Варадэра і задае рытарычнае пытанне, ці трэба ёй далучыцца.

Пляж гэты — месца сапраўды прыгожае. Тут ёсць шырокі выбар забаў для турыстаў: конныя прагулкі, марскія прагулкі на яхтах, дайвінг, для якога сама прырода стварыла ідэальныя ўмовы. Вялікую цікавасць для турыстаў уяўляюць марскія пячоры і ланцугі каралавых рыфаў.

Для адпачынку артыстка зноў выбрала гатэль з пазнакай «18+» — гэта Melia Las Americas. Ноч у самым танным нумары тут каштуе каля 300 даляраў за дваіх.

Ірына з дзіцячым захапленнем робіць відэа з мясцовымі птушкамі, плавае з дэльфінамі і вучыцца гуляць у гольф. Скардзіцца толькі на тое, што яе арганізм ніяк не можа прызвычаіцца да 8-гадзіннай розніцы з беларускім часам.

Алёна Ланская хвалюецца за планету на Занзібары

Алёна Ланская паляцела адпачываць на Занзібар. Цяпер посціць фота з шыкоўнага пяцізоркавага гатэля Palumbo Waves, які працуе па сістэме «ўсё ўключана».

Алёна Ланская. Фота з яе інстаграма

Знаходзіцца гатэль у бухце Кендва, самай прыгожай на ўсім Занзібары. Усяго за 250 метраў ад яго цудоўны пляж з бялюсенькім пяском, там жа ёсць і рэстаран.

Ёсць таксама галоўны рэстаран са шведскім сталом і рэстаран à la carte на даху з рыбнымі далікатэсамі.

Адзінае, што крыху сапсуе Алёне адпачынак, — гэта думкі пра забруджванне планеты. Артыстка запосціла ў сторыс відэа таго, колькі смецця побач. Ролік яна суправадзіла подпісам «Калі-небудзь планета…» і смайлам з разбітым сэрцам.

Сярога гуляе ў гарах Швейцарыі

Яшчэ ў 2021 годзе выканаўца Сяргей Пархоменка, больш вядомы як рэпер Сярога, жыў ва Украіне і распавядаў, якая гэта цудоўная краіна. Але не забываў рабіць кампліменты і Лукашэнку — і гэта дало прадказальны вынік. Спачатку спевака запрасілі выступіць на Дзень горада ў Мінску, а потым былі і іншыя прапановы ад беларускіх уладаў.

Ужо пасля пачатку вайны ва Украіне Сярога не разгубіўся і вярнуўся на радзіму — амаль адразу на месца настаўніка на шоу БТ «Фактар.бай».

Сярога. Фота з яго інстаграма

Каб зрабіць больш трывалым сваё становішча на беларускай эстрадзе, рэпер нават запісаў песню пра спаленую беларускую вёску Ола, якая знаходзіцца ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

Цяпер, здаецца, артыст спрабуе замацаваць свае пазіцыі ў расійскім шоу-бізнэсе і нават не вельмі стараўся неяк падтрымаць Лукашэнку падчас выбараў.

Сёлета Сярога вырашыў адпачыць у Швейцарыі. Жартаваў, што шпацыраваць у гарах яму параіў чат GPT, калі спявак спытаў пра нясумнае кардыё для пенсійнага ўзросту. У якасці сувеніра прывёз швейцарскі сыр «Галава манаха» — кажа, гэта сапраўдны твор мастацтва.

Каментары24

  • ваван
    11.02.2025
    основной посыл статьи какой????
    Даже не читая, а??? А вы и дальше продолжайте гнить в тюрьмах за свои "идеалы"...
  • Андрусь
    11.02.2025
    Там яшчэ Паўночная Карэя запрашала да сябе турыстаў. Таксама, кажуць, там пляжы з гатэлямі абсталявала. Няўжо ніхто з лукашыстаў не спакусіўся такою турыстычнаю пярлінаю?
  • Янка
    11.02.2025
    Сярога апынуўся самым беспрынцыповым. Паехаў марнаваць атрыманыя з бюджэта грошы за пранікнёную песню аб спаленай вёсцы не ў Раўбічы і не ў Белакурыху, а ў Цэрмат, які знаходзіцца у варожай Швейцарыі. Бо нічога не натхняе ствараць новыя пафасныя квазіпатрыятычныя прапагандысцкія вырабы лепш за камфортнага адпачынку ў заможнай чужыні. Гэта вам не жабрацкія Куба ды Занзібар.

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі82

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут2

11 песень-заклёнаў — у Анастасіі Рыдлеўскай выйшаў новы альбом на трох мовах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць