БЕЛ Ł РУС

Пяць высноў з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая ўвойдзе ў гісторыю

16.02.2025 / 23:54

Nashaniva.com

Эпоха міжнародных адносін у ранейшым выглядзе завершана.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс прымае ўдзел у двухбаковай сустрэчы з міністрам замежных спраў Германіі Аналенай Бербак і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам на 61-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 14 лютага 2025 года ў Мюнхене, Германія. Фота: Johannes Simon / Getty Images

Карэспандэнт Бі-бі-сі па пытаннях бяспекі Фрэнк Гарднер піша, што з Мюнхенскай канферэнцыі гэтага года трэба вынесці пяць галоўных урокаў.

1. Эпоха міжнародных адносін у ранейшым выглядзе завершана. У Еўропе больш няма архітэктуры бяспекі, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны. Амерыка ўсё гэтак жа ўваходзіць у НАТА, але аўтаматычна разлічваць на тое, што ў выпадку вонкавага нападу ЗША прыйдуць ёй на дапамогу, Еўропа больш не можа.

2. Палітыка большай часткі сусветнай супольнасці ў дачыненні да Украіны кардынальна перагледжана.

Заключыць здзелку, каб пакласці канец вайне ва Украіне, ЗША і Расія збіраюцца незалежна ад меркавання з гэтай нагоды самой Украіны — ды і ўсёй Еўропы ў цэлым.

3. Траціць больш трэба ўжо цяпер. Калі краіны Еўропы маюць намер і далей стрымліваць расійскі націск, які расце — і ў гэтым большасць экспэртаў згодныя — ім давядзецца максімальна хутка нарасціць выдаткі на абарону.

4. Прамова Вэнса.

Нападкі віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса на еўрапейскую палітыку многія ўдзельнікі канферэнцыі палічылі абразлівымі. Аднак многім людзям па абодва бакі Атлантыкі выступ Вэнса прыйшоўся вельмі па душы, а прэзідэнт Дональд Трамп нават назваў прамову бліскучай.

5. Агульная раз'яднанасць і рост рознагалоссяў.

На сённяшні дзень паміж пазіцыямі Вашынгтона і Еўропы існуюць відавочныя рознагалоссі па цэлым шэрагу пытанняў. Зрэшты, члены каманды Трампа нярэдка супярэчаць адзін аднаму і нават самім сабе.

Чытайце таксама:

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст

«Будзем адкрытыя: калі не Брусэль, то Масква». Зяленскі ў Мюнхене выступіў як ідэолаг моцнай аб'яднанай Еўропы

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы

Каментары да артыкула