Свет1313

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правядзе ў Парыжы нефармальны саміт еўрапейскіх лідараў, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і бяспеку на кантынэнце. Пра гэта пішуць Reuters і Bloomberg.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Чацвёра еўрапейскіх дыпламатаў расказалі Reuters, што саміт, імаверна, адбудзецца 17 лютага.

Прадстаўнік адміністрацыі Макрона прызнаў, што працягваюцца дыскусіі адносна магчымай нефармальнай сустрэчы еўрапейскіх лідэраў, але не падаваў дэталяў.

Па словах людзей, азнаёмленых з планамі, на сустрэчу запрошаныя канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні. Сярод запрошаных таксама лідары Польшчы, Вялікабрытаніі і Даніі, адзначылі суразмоўцы Bloomberg.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў, што прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск возьме ўдзел у сустрэчы, і заклікаў лідараў прадэманстраваць сілу і адзінства.

Паводле інфармацыі Bloomberg, еўрапейскія лідары спрабуюць пераканаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не спяшацца з мірнымі перамовамі з Расіяй.

Між тым галоўная дыпламатка Еўрапейскага Саюза Кая Калас плануе асобна сабраць міністраў замежных спраў блока ў Мюнхене, каб падвесці вынікі падзей апошніх дзён, паведаміў яе прадстаўнік. Ён дадаў, што «мы знаходзімся ў вырашальным моманце для будучыні Украіны і Еўропы».

Раней на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг заявіў, што Еўропа не будзе ўдзельнічаць у перамовах па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны. Аднак паабяцаў, што яе інтарэсы, маўляў, улічаць.

Каментары13

  • Шляхцянка
    16.02.2025
    https://www.bns-volnayabelarus.org/post/rupary-falszywaj-palityki
  • Andy
    16.02.2025
    Ну, уже побухают:)
  • Честный
    16.02.2025
    Шляхцянка, Позняк обделался

Цяпер чытаюць

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін25

5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве» — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі5

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце7

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага12

На World Press Photo перамог фатограф-ваенкар ТАСС, які здымаў захоп Марыупаля. А вось што абурыла грузінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць