БЕЛ Ł РУС

Пачаўся продаж рамана Рэя Брэдберы па-беларуску

19.02.2025 / 17:17

Nashaniva.com

Як раней анансавала выдавецтва «Янушкевіч», з 18 лютага стартавалі продажы рамана Рэя Брэдберы «Марсіянскія хронікі».

Першае беларускае выданне «Марсіянскіх хронік» запрашае чытачоў адкрыць для сябе будучыню вачыма Рэя Брэдберы, якая падаецца адначасова далёкай і неверагодна знаёмай. У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па­-майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, калі чалавецтва выйдзе за межы свайго ўласнага свету і прынясе з сабою ўсе ягоныя праблемы?

«Гэтая кніга — для летуценнікаў, філосафаў і ўсіх, хто калі­-небудзь глядзеў у неба і задаваўся пытаннем, што ляжыць за яго межамі», — гаворыцца ў анатацыі.

Купіць кнігу можна праз афіцыйны сайт выдавецтва Knihauka.com і праз Amazon.pl.

Чытайце таксама:

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет

Выйшла кніга пра беларускую моладзь пасля 2020 года

Выйшла з друку кніга-пераможца конкурсу «Шуфлядка»

Выдавецтва «Янушкевіч» выйшла на Amazon

Каментары да артыкула