Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла пра старт папярэдняга заказу на беларускі пераклад «Марсіянскіх хронік» Рэя Брэдберы. Рэальныя продажы выдання павінны пачацца праз месяц.

«Гэтая кніга пра людзей, якія паляцелі на Марс шукаць будучыню, а знайшлі… сябе. Час адправіцца ў гэтае міжпланетнае падарожжа разам з Брэдберы і ўспомніць, што часта найважнейшыя адкрыцці пачынаюцца не з ракет, а з сэрца», — анансуецца новае выданне ў сацсетках выдавецтва.
Кніга будзе ў цвёрдай вокладцы, на 312 старонках.
Старт продажаў анансаваны на 18 лютага, адпраўка папярэдніх заказаў поштай пачнецца на дзень раней.
Афармляць папярэдні заказ прапануецца на сайце knihauka.com у раздзеле Preorder.
Каментары