БЕЛ Ł РУС

Топ артыстаў новай хвалі, якія робяць песні па-беларуску

21.02.2025 / 17:22

Nashaniva.com

У Дзень роднай мовы дзелімся з вамі падборкай свежых імёнаў у беларускамоўнай музыцы, пра якія вы маглі не чуць. Дапаўняйце ў каментарах, каго яшчэ варта дадаць у плэйліст!

Ілля Шынкарэнка

Той самы хлопец з Нямігі і тыктока.

Ілля, які нарадзіўся ў Магілёве, не толькі стварае прыгожыя беларускамоўныя каверы і выпускае ўласныя меладычныя песні. Сёння ён — адзін з самых цікавых папулярызатараў беларускай мовы. Робіць ён гэта і пры дапамозе вулічных апытанак, у якіх прапаноўвае, напрыклад, перакласці рускія словы на беларускую ці вымавіць «Ў», а таксама здымаючы вясёлыя міні-влогі з вясковага жыцця сваякоў.

@shynkarenka @Aviasales Беларусь справіцеся? #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук - Iĺja Šynkarenka

@shynkarenka на лясных вайбах #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук - Iĺja Šynkarenka

У яго рэпертуары — песні на творы беларускіх паэтаў ад Караткевіча, Астрэйкі, Багдановіча да агульнавядомай Купалінкі. З імі ён ужо сабраў клуб «Рэактар» і працягвае заваёўваць іншыя пляцоўкі. А яго танцы пад песню «Падманула-падвяла» завірусіліся ў тыктоку, натхніўшы на падобныя здымкі пад вечны беларускі хіт дзясяткі іншых людзей.

Nevika

Случчанка Вікторыя Валатовіч, што выступае пад псеўданімам Nevika, уласныя песні піша з 12 гадоў. Спачатку яны былі на рускай мове, але апошнім часам дзяўчына выпускае адзін беларускамоўны трэк за іншым. Адзін з самых вірусных — «Папараць-кветка».

Нядаўна ў яе выйшаў чарговы рытмічны рэліз з фольк-ноткамі «Музыка». Для відэа на гэтую песню Вікторыя стылізавала аўтэнтычную бабуліну хустку — зацаніце, які стылёвы лук атрымаўся.

View this post on Instagram

A post shared by n e v i k a (@viktoria_volotovich)

Ян Клапоцкі

Музыку Яна Клапоцкага нехта параўноўвае з раннімі песнямі групы «Аукцыён», нехта знаходзіць у яго гучанні вайбы гарадзенскага шамана з гітарай Жэні Кучмейны (tochka K). Так ці інакш, музыка гэтага выпускніка ўніверсітэта культуры і мастацтваў вельмі пранізлівая, з такой жа моцнай лірыкай.

View this post on Instagram

A post shared by ян клапоцкі (@yan_klapotski)

Грае хлопец пераважна сольна ці на пару з бас-гітарыстамі. Часам аб'ядноўваецца з такімі, таксама беларускамоўнымі праектамі, як «Сінія горы» ці Yellow Power. У апошніх раім паслухаць песню пра мастачку Алену Кіш з альбома, запісанага падчас выступу ў Ракаве.

View this post on Instagram

A post shared by ян клапоцкі (@yan_klapotski)

Зміцер Сонцаў

Зміцер Сонцаў ярка ўварваўся ў музычную прастору сваімі лямпавымі трэкамі на беларускай мове ў 2024 годзе.

У пакуль невялікім рэпертуары Змітра можна адшукаць песні на вершы беларускіх класікаў — Янку Купалу і Максіма Багдановіча. Але ёсць у музыкі і ўласныя трэкі. Адзін з апошніх «Свяці» выйшаў напярэдадні Новага года.

Сам ён пазіцыянуе сваю творчасць як «утульную і цёплую».

View this post on Instagram

A post shared by Dzmitry Soncau (@soncau.d)

Lightowy

Аматары рэпа мусяць быць у курсе творчасці Лайтовага — Аляксея Грызунта. «Беларускамоўны хіп-хоп выканаўца, амбасадар класічнага гучання і носьбіт аўтэнтычнага мінскага флоў. Яго творчасць пагрузіць вас у атмасферу сапраўднай культуры», — так прадстаўляюць Аляксея ў афішах. Зрэшты, паслухайце самі.

View this post on Instagram

A post shared by Alexei Hryzunt (@lightowy)

Chabor

«Уніяцкі поп-панк з Серабранкі» — гучыць крута. Менавіта так сябе рэпрэзентуе бэнд Chabor. У музыкаў выйшаў толькі трэці сінгл, але, мяркуючы па набранай хуткасці, спыняцца яны не збіраюцца. Спадабаецца тым, хто любіць выразныя гітарныя партыі і меладычны вакал.

View this post on Instagram

A post shared by Aleś Čabor (@ales_chabor)

Чытайце таксама:

Блогер прапанаваў падлетку пазваніць маці і сказаць, што той пераходзіць на беларускую мову. Якая была рэакцыя маці?

У Naviband выйшаў новы беларускамоўны альбом «Адліга». Сярод песень — дуэт з «Бі-2»

Ён быў першым беларусам на «Еўрабачанні» і зоркай, якую ведала ўся краіна — Міхаіл Фінберг

Каментары да артыкула