Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС
Згодна з указам Лукашэнкі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў вызвалены ад пасады начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.
Аляксандр Васільеў
Аляксандр Васільеў быў прызначаны начальнікам Акадэміі ў ліпені 2021 года. Раней ён займаў пасаду начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.
Хто прызначаны на ягонае месца — пакуль не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу звольнілі, каб ён падшаманіў сабе большую пенсію?
Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка