«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра для сустрэч з рэвалюцыянерамі». Андрэю Павуку нечакана сталі пісаць рыэлтары — ён троліць у адказ
Блогер Андрэй Павук часта тэлефануе чыноўнікам на прамыя лініі і задае ім нязручныя пытанні. Цяпер хтосьці рашыў разыграць і яго — Павуку пачалі пісаць рыэлтары. Той не разгубіўся.
Блогер тлумачыць «Нашай Ніве», што такія паведамленні стаў атрымліваць з суботы. Калі ён вядзе стрым і тэлефануе чыноўнікам на прамыя лініі, то называе свой тэлефон. Хтосьці, падобна, вырашыў яго скарыстаць і на гэты нумар робіць замовы на розных беларускіх сэрвісах.
Так, напрыклад, Павуку напісалі з мінскага жыллёвага комплексу «Вяршыня», не ведаючы, чый гэта нумар. Пазначылі, што ён пакінуў заяўку і спыталі, што яго цікавіць.
«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра, дзе я б мог праводзіць сустрэчы з рэвалюцыянерамі і абмяркоўваць план па захопе ўлады», — жартам адказаў Андрэй.
Скрыншот перапіскі, якую апублікаваў у інстаграме Андрэй Павук
Блогер рашыў ператварыць гэту сітуацыю ў забаву і цяпер з гумарам адказвае на падобныя паведамленні ад рыэлтараў.
Чытайце таксама:
Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках
Андрэй Павук абвінавачвае сваю былую дзяўчыну, што тая скрала яго камеру