Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках
Вядомы блогер-пранкер Андрэй Павук разгаварыў намесніцу начальніка Галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Анастасію Лысенку. Яна не пазнала блогера і расказала яму пра палітычныя чысткі ў сваёй галіне, піша «Флагшток».

Блогер задаў пытанне чыноўніцы, прывёўшы словы Лукашэнкі пра тое, што «ворагі дзяржавы сядзяць да пары да часу пад венікам»:
«У вашай структуры такіх дастаткова. Больш, чым дзе-небудзь. Гэтага быць не павінна», — сказаў Лукашэнка міністру культуры.
— Ёсць у вас такія, як у вас з чысткамі? — спытаў Павук.
— Так. Гэтыя факты былі, і 2020-ты год, на жаль ці на шчасце, напэўна, паказаў тое, што ў любых галінах нашай эканомікі, у тым ліку і ў сацыяльнай сферы, такія факты былі. Яны былі, і мы лічым, што відавочныя прадстаўнікі, якія не падтрымліваюць дзяржаўную ўладу, яе будову і гэтак далей, не маюць права працаваць у дзяржаўных бюджэтных арганізацыях, — адказала Лысенка.
Яна дадала, што, «на жаль, у нашай галіне былі такія прадстаўнікі — гэта не ёсць добра»:
«Сталіцу гэта закранула больш, заходнія рэгіёны — яшчэ больш. А мы неяк адрэагавалі на гэта спакайней. Аднак факты былі, і мы іх ведаем».
У сваім відэа блогер нагадаў, што ў артыкуле 14 Працоўнага кодэкса Беларусі гаворыцца пра тое, што абмежаванне ў працоўных правах у залежнасці ад палітычных перакананняў з'яўляецца дыскрымінацыяй.
Каментары
Нядаўна была культуршчыца, якая культуру залічала да эканомікі. Цяпер і сацыяльная сфера ў нас эканоміка. Дыскурс распаўзаецца.
Усё, што калхознаму рэжыму не прыносіць бабосікаў, усё не патрэбна.
[Зрэдагавана]