БЕЛ Ł РУС

У вайсковай часці пад Добрушам гарэла

21.03.2025 / 12:59

Nashaniva.com

20 сакавіка на тэрыторыі вайсковай часткі 43-га арсенала ракет і боепрыпасаў Узброеных сіл Беларусі, у раёне адселенага паселішча Дубецкае (Добрушскі раён), было зафіксавана адкрытае гарэнне, паведаміў «Флагшток» са спасылкай на звесткі спадарожнікавага сэрвісу FIRMS ад NASA.

Афіцыйная прэса пра пажар у ваенных частках не паведамляла.

Мяркуецца, што прычынай адкрытага агню на тэрыторыі стратэгічнага аб’екта магло стаць знішчэнне старой тары для снарадаў. Аналагічнае гарэнне ў тым жа месцы фіксаваў праект Флагшток у ліпені 2022 года.

Ваенная частка 43-га арсенала ракет і боепрыпасаў вядомая тым, што стала адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў боепрыпасаў для расійскай арміі падчас яе ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула