БЕЛ Ł РУС

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык стала вядучай ранішняга шоу на канале

22.03.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Яе калега па «Раніцы на Белсаце» — Анатоль Шырвель.

Аліна Коўшык і Анатоль Шырвель. Фота: Белсат

Гледачы «Белсата» даведаліся, хто будзе другой парай вядучых шоу «Раніца з Белсатам», якое выходзіць на тэлеканале па суботах і нядзелях. Тыдзень таму эфір вялі Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі.

Цяпер жа ў кадры з’явіліся Аліна Коўшык і Анатоль Шырвель.

Шырвель — журналіст, бацька шасці дзяцей.

Аліна Коўшык — галоўная рэдактарка «Белсата», прызначаная ў канцы 2024 года. Працавала на канале з часу заснавання да 2022 года, была вядучай інфармацыйных праграм, а таксама стваральніцай кулінарнага шоу «Я не буду гэта есці». У 2022-2024 была прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

На «Белсаце» стартавала ранішняе шоу, дзеля якога Раецкая, Дудзінскі і Халатран загаварылі на беларускай мове

Чаго хоча Сікорскі ад «Белсата»

Кулей і Падсасонны расказалі сваю праўду пра сітуацыю на «Белсаце»

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Каментары да артыкула