БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне мужчына пабіў і парэзаў знаёмага, прывязаў да слупа і замкнуў на 8 гадзін у хляве

24.03.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Пра дзікі выпадак, які адбыўся паўгода таму ў адной з вёсак на Мазыршчыне, расказала абласная газета «Гомельская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

У кастрычніку 2024 года 66-гадовы мужчына, знаходзячыся ў сябе дома, пасварыўся са сваім знаёмым і нанёс яму некалькі ўдараў рукамі і нажом. Пасля ён схапіў мужчыну за вопратку, паваліў на ложак і пачаў душыць, а ўрэшце звязаў знаёмаму рукі рамянём і адвёў у хлеў.

Там пажылы мужчына звязаў сваёй ахвяры вяроўкай ногі і прывязаў да слупа. Пасля таго ён нанёс ёй яшчэ не менш за тры ўдары па розных частках цела, а тады пайшоў і зачыніў хлеў звонку, пазбавіўшы пацярпелага магчымасці звярнуцца па дапамогу да людзей.

Праз нейкі час мужчына ўсё ж такі змог вызваліць рукі і запалкамі перапаліў вяроўку на нагах, але з хлява самастойна выбрацца не змог. Толькі праз 8 гадзін абвінавачаны сам выпусціў яго, пасля чаго пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу.

З улікам усіх доказаў суд Мазырскага раёна асудзіў абвінавачанага на 6 гадоў калоніі. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Чытайце таксама:

У Капыльскім раёне завялі крымінальную справу за два ўдары па агароджы помніка

Злодзей скраў чыгунны ўмывальнік і пячныя дзверцы — агулам на 10 рублёў. Міліцыя заявіла, што будзе яго шукаць

У Мазырскім раёне трактарыст знайшоў у полі аленяня і забраў сабе. У ягонай жонкі канфіскавалі машыну

Каментары да артыкула