БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам жанчына ўратавала з падпаленай травы зайчаня ВІДЭА

24.03.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Жыхарка вёскі Кадзіна Магілёўскага раёна, знаходзячыся дома, адчула падазроны пах. Да хаты падступаў агонь з падпаленай травы. Выкліканыя жанчынай пажарныя разлікі ліквідавалі гарэнне за лічаныя хвіліны, а сама яна паспела ўратаваць жывую істоту.

Фота: МНС

Чакаючы прыезду ратавальнікаў, у падпаленай траве жанчына пачула жаласны піск. Гэта на дапамогу клікала зайчаня. Жанчына вырвала яго з лап стыхіі і ўзяла на рукі.

На жаль, полымя ўжо паспела апячы жывёліну, але яе звазілі да ветэрынара. Цяпер жанчына будзе гадаваць маленькага зайчыка дома.

Чытайце таксама:

У мінскім канале плавае качка з прабітаю дроцікам шыяй

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі

У Гомельскім раёне лось праваліўся пад лёд ВІДЭА

Каментары да артыкула