Здарэнні88

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі

Падчас адпачынку на лецішчы ля Дзвіны маладая сям'я з Віцебска сутыкнулася з атрутнай змяёй, у выніку пацярпеў іх хатні гадаванец.

Інцыдэнт адбыўся 11 сакавіка на ўскраіне горада, калі Віктар і Таццяна вырашылі прагуляцца да ракі разам са сваім катом Кашандрыкам, піша fishing.by.

У нейкі момант жывёліна кінулася пад ногі гаспадыні і кумільгом пакацілася ўніз па пясчаным схіле. Спачатку муж і жонка былі збянтэжаныя паводзінамі свайго гадаванца, але ўжо праз некалькі секундаў Віктар разабраўся, у чым справа, і кінуўся следам за катом.

Кашандрык атакаваў змяю і тым самым выратаваў сваю гаспадыню ад магчымага атрутнага ўкусу, але пацярпеў сам.

Нават будучы ўкушаным (што высветлілася пазней), кот не адыходзіў ад змяі ўнізе схілу, тым самым пазбаўляючы яе магчымасці манеўру, пакуль яго не забраў Віктар.

На лецішчы Кашандрык адмовіўся ад любімага прысмаку і пайшоў спаць на свой пуфік, а перад ад'ездам Таццяна заўважыла, што з катом нешта не так — на шчацэ жывёлы была даволі вялікая гематома. Гаспадыня патэлефанавала сваёй сяброўцы з ветэрынарнай клінікі.

«Змейка была зусім невялікай, муж сказаў, што гэта гадзюка. Сяброўка мае найгоршыя асцярогі пацвердзіла, але супакоіла тым, што каты даволі лёгка пераносяць укусы атрутных змей і нашаму гадаванцу нічога не пагражае. Уяўляеце! Ён жа быў гатовы ахвяраваць сабой дзеля мяне», — з захапленнем распавяла Таццяна.

Змяя, што ўкусіла ката

Каб не турбаваць хатняга гадаванца, з'язджаць з лецішча муж і жонка не сталі. 

Каментары8

  • Жвір
    12.03.2025
    "Змейка была зусім невялікай"... І што? Якасьць атруты гадзюкі не залежыць ад памераў зьмейкі. Яны вылупліваюцца ўжо "зараджанымі" дозай, якой будзе дастаткова.
    Даводзілася чытаць, што здаровы чалавек можа абыйсьціся й без супрацьтрутнай сывараткі, яго толькі пакілбасіць нейдзе з тыдзень, і ўсё на тым, і ачуняе. Аднак ня чуў пра пацьвержаныя выпадкі. :)
  • Юзик
    12.03.2025
    Никого он не защищал, котам вообще плевать на хозяев. Не надо придумывать ерунды. Охотничий инстинкт просто, поэтому и прыгнул за добычей.
  • Клоуну
    12.03.2025
    Юзик, вообще-то защищают и очень любят хозяев. Изучи мат часть, неуважаемый живодер.

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава2

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць18

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава2

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць