БЕЛ Ł РУС

Летась у Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі

24.03.2025 / 21:33

Nashaniva.com

Беларусь па выніках 2024 года займае 8-е месца ў свеце па «ўстанаўленні псіхічных разладаў», кожны чацвёрты жыхар краіны «пакутуе ад трывожна-дэпрэсіўнага расстройства ці расстройстваў адаптацыі». Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 сакавіка спецыялістка псіхалагічнага аддзялення ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» Святлана Даўжэнка, піша «Позірк».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

За год у Беларусі «выяўлена каля 510 тысяч выпадкаў дэпрэсіі, што складае каля 5,6% насельніцтва», адзначыла псіхолаг. Пры гэтым, паводле яе слоў, многія беларусы

«не звяртаюцца своечасова па спецыялізаваную дапамогу, альбо знаходзяцца ў працяглым хваравітым стане, што можа прыводзіць да розных вынікаў».

Святлана Даўжэнка паведаміла, што колькасць зваротаў па псіхалагічную дапамогу ўзрасла, але дакладныя звесткі не прывяла. Найбольш уразлівымі групамі з'яўляюцца падлеткі і пажылыя людзі, а часцей за ўсё па псіхалагічную дапамогу звяртаюцца людзі старэйшыя за 30 гадоў, сказала прадстаўніца РНПЦ.

Чытайце таксама:

Нечаканыя лекі ад дэпрэсіі: навукоўцы выявілі карысць звычайнага воцату

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Каментары да артыкула