Здароўе44

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр

У Беларусі ў 2021 годзе было здзейснена 1907 самагубстваў — добраахвотна пайшлі з жыцця 1550 мужчын і 357 жанчын. Саміх жа спробаў было каля 12800. «Наша Ніва» запыталася ў псіхіятаркі Ганны Савіцкай, як зразумець, калі чалавек рэальна вагаецца паміж жыццём і смерцю, а калі спрабуе маніпуляваць асяроддзем.

Суіцыдальныя намеры ў большасці выпадкаў бываюць амбівалентнымі (супярэчлівымі), а гатоўнасць да суіцыду можа змяняцца ад хвіліны да хвіліны, расказвае Ганна. Чалавек можа вагацца паміж жыццём і смерцю ў залежнасці ад падтрымкі, абставін і ўнутранага стану. Нават спецыяліст можа памыліцца ў прагнозе, таму рызыкоўна браць на сябе адказнасць ацэньваць —маніпуляцыя гэта ці не.

«Сапраўды, не ўсе, хто кажа пра суіцыд, хочуць памерці, але большасць адчуваюць рэальныя пакуты і маюць патрэбу ў дапамозе.

Калі мы дзелім людзей на «маніпулятараў» і «тых, хто сапраўды збіраецца памерці» — гэта робіць праблему больш павярхоўнай і можа прывесці да абясцэньвання пакут асобных людзей і знізіць магчымасць іх звароту па дапамогу, а таксама якраз падвысіць верагоднасць суіцыдальнай спробы», — кажа яна. 

З даследаванняў вядома, што каля 80% людзей, якія здзейснілі суіцыд, гаварылі пра гэта загадзя, адзначае псіхіятарка. Гэта значыць, што ўсе падобныя заявы заслугоўваюць увагі і сур’ёзнага стаўлення, кажа яна.

Калі ж адказваць на пытанне аб тым, што, акрамя выказванняў, можа ўказваць на высокую рызыку суіцыду, то можна пералічыць наступныя фактары:

  • частыя, канкрэтныя выказванні пра суіцыд;
  • наяўнасць плана (як, калі, якім спосабам);
  • доступ да магчымых сродкаў здзяйснення суіцыду (небяспечныя медыкаменты, зброя, вострыя прадметы);
  • суіцыдальныя спробы ў мінулым;
  • дэпрэсія, іншыя псіхічныя разлады;
  • пачуццё безнадзейнасці, страта блізкага чалавека ў недалёкім мінулым, іншыя крызісныя абставіны;
  • рэзкія змены ў паводзінах (напрыклад, раптоўны спакой пасля доўгага адчаю);
  • раздача рэчаў, развітальныя лісты;
  • злоўжыванне алкаголем, псіхаактыўнымі рэчывамі;
  • адзінота, сацыяльная ізаляцыя.

Якія дзеянні варта прадпрымаць у такім выпадку блізкім і людзям навокал?

  • ставіцца сур’ёзна, не ігнараваць нават «няпэўныя» заявы і тыя, якія здаюцца маніпулятыўнымі;
  • проста пытацца: «Ты сапраўды думаеш пра самагубства?» Не баяцца вымаўляць гэта слова ўслых (гэта якраз дапамагае адкрыцца і зняць напружанне, калі яно ёсць). Важна задаваць пытанні пра наяўнасць плана, высвятляць выбраны спосаб;
  • па магчымасці не пакідаць чалавека ў адзіноце, прапанаваць прафесійную дапамогу;
  • у сітуацыі, калі рызыка выглядае высокай, ці спроба ўжо ў працэсе, ці адбылася — выклікаць хуткую дапамогу і шпіталізаваць.

Калі вы ў Беларусі і адчуваеце сябе псіхалагічна дрэнна, памятайце, што ў краіне кругласуткава працуе рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі. «Тэлефон даверу» для дарослых: 8 (017) 352-44-44, 8 (017) 304-43-70.

«Тэлефон даверу» для дзяцей і падлеткаў: 8 (017) 263-03-03.

У эміграцыі раім звяртацца ў профільныя арганізацыі па месцы жыхарства. Адзін з варыянтаў — служба «Адно акно».

Каментары4

  • цыкада
    18.03.2025
    Это шутка такая, звонить в Беларуси по горячей линии на телефон доверия?
  • Кровавый матриархат.
    18.03.2025
    Готовить не умеют 10 из 10-и знакомых. Декрет - 3 года, второй - еще 3. С 20-и лет уже "дай-дай", шубу, такси, отделльную жилплощадь, я - слабая, я - устала. Работа - "для души". Все мысли про заграницу. На форуме полковники с по 500 пишут, как хоршо решать бабские проблемы и много зарабатывать. У меня на глазах 20-и летняя молодуха под руку с офигевшим кавалером пританцовывала под "Пидминула пидвила". Колхоз Белоруссия.
  • Из Лондона
    18.03.2025
    Как посмотрю на эту электричку, так вздрогну. Визг, треск, грохот, уши закладывает, мозг пилит. Какие признаки склонности к суициду?Жизнь в сасуте и есть склонность к суициду. Посмотрите на лица на фото.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць