БЕЛ Ł РУС

Наталля Пяткевіч прыйшла на інаўгурацыю Лукашэнкі ў жакеце ад Gucci

25.03.2025 / 13:24

Nashaniva.com

Паглядзелі, колькі каштуе ружовы брэндавы жакет. 

Наталля Пяткевіч. Фота: скрын трансляцыі інаўгурацыі

Жакет першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі са старой калекцыі Gucci, ён зроблены з воўны і шоўку. Цяпер у краме брэнда яго няма ў наяўнасці.

Кошт жакета на сайце, дзе прадаюць ношанае аддзенне, складае 486 даляраў, новы мог каштаваць у разы даражэй: стартавыя цэны на жакеты Gucci — ад 1500 даляраў.

Раней у лістападзе 2024-га Лукашэнка на абласных «Дажынках» у Клімавічах заяўляў, што «беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць». 

«А трэба насіць сваё. І прывучаць дзяцей да гэтага», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, кажучы аб якасці і натуральнасці беларускіх вырабаў.

@nashaniva Пяткевіч прыйшла на інаўгурацыю Лукашэнкі ў Gucci #политика #новости #беларусь ♬ Tarantella - FSL Music

Праца «Нашай Нівы» часам складаецца з дробязі. Калі вам важна тое, што мы робім, падтрымайце нас праз Патрэон або любым іншым зручным для вас спосабам.

Чытайце таксама:

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна

Каментары да артыкула