БЕЛ Ł РУС

У калоніі «Віцьба» рэарганізуюць прамысловую зону. Некаторых асуджаных пераводзяць у іншыя калоніі

25.03.2025 / 14:56

Nashaniva.com

У віцебскай калоніі №3 («Віцьба») плануецца частковае закрыццё і рэструктурызацыя прамысловай зоны. У сувязі з гэтым да канца красавіка каля 15% зняволеных будуць пераведзены ў іншыя калоніі, піша Mayday.team.

З асобных атрадаў ужо этапавалі да 10 чалавек у калоніі з аналагічным рэжымам адбыцця пакарання.

Адначасова прыпынена прыёмка новых зняволеных у калоніі «Віцьба». Мяркуецца, што агульная колькасць тых, хто адбывае пакаранне ў гэтай калоніі, зменшыцца.

У снежні мінулага года ўпершыню з’явілася інфармацыя, што ў калоніі можа быць цалкам закрыта дрэваапрацоўчае вытворчасць. Цяпер гэтыя звесткі фактычна пацвярджаюцца. У той жа час швейная вытворчасць у калоніі працуе ў дзве змены і перагружаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула