БЕЛ Ł РУС

«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт ГЦ «Замак»

25.03.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Так актывісты вырашылі павіншаваць беларусаў з Днём Волі.

На сайце tczamok.by з'явіўся нацыянальны сцяг і герб «Пагоня». Вялікімі літарамі на галоўнай старонцы сайта напісалі «Дзень Волі».

«Прыйдзе час, і нацыянальныя колеры ўпрыгожаць усю Беларусь пасля перамогі над дыктатурай», — пішуць «Кіберпартызаны».

На момант напісання навіны сайт мінскага ГЦ «Замак» ужо не працуе. Узламаная версія старонкі захавалася ў вэб-архіве.

Гандлёвы цэнтр «Замак» размяшчаецца па адрасе пр. Пераможцаў, 65 — гэта амаль насупраць Палаца Незалежнасці, дзе сёння адбывалася інаўгурацыя Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула