БЕЛ Ł РУС

Такога віншавання з Днём Волі вы яшчэ не бачылі: на бронемашынах

25.03.2025 / 17:31

Nashaniva.com

Камандзір беларуска-ўкраінскага падраздзялення з 225 штурмавога палка звярнуўся да беларусаў.

Скрын відэа: tur_225 / YouTube

Беларусы з танкавага падраздзялення «Тур» 225-га Асобнага штурмавога палка запісалі відэазварот, у якім павіншавалі беларусаў з Днём Волі.

«Шаноўныя беларусы і беларускі. Я хачу павіншаваць вас з памятным Днём Волі, якую нашы продкі здабывалі для нас. А цяпер прыйшоў час і нам здабыць Волю для сваіх нашчадкаў. Хачу вам нагадаць, што без удзелу саміх беларусаў Беларусь не вызваліцца. Таму хачу, каб мы ўсе аб'ядналіся і адным фронтам выступілі супраць агрэсара», — адзначыў камандзір падраздзялення з пазыўным Жэрар.

Відэазварот суправаджаецца кадрамі з бранятэхнікай, на якой пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі перамяшчаюцца байцы падраздзялення.

Закачваецца ролік заклікамі: «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».

Чытайце таксама:

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў

Чаму відэа з танкам пад бел-чырвона-белым сцягам было знятае ў Сумскай вобласці, а не ў Курскай? Тлумачыць Жэрар

«Заходзілі як нож у масла». Беларускія байцы былі сярод тых, хто першым зайшоў у Курскую вобласць

Каментары да артыкула