Грамадства1010

Чаму відэа з танкам пад бел-чырвона-белым сцягам было знятае ў Сумскай вобласці, а не ў Курскай? Тлумачыць Жэрар

Відэа з танкам пад нацыянальным беларускім сцягам, які едзе па Курскай вобласці Расіі, разляцелася па ўсім інтэрнэце. Аднак узніклі пытанні, дзе быў зняты ролік — у Расіі ці ва Украіне. І ці ёсць увогуле беларусы ў Курскай вобласці? Адказвае баец з пазыўным «Жэрар», які ваюе ў беларускім падраздзяленні «Тур» 225 асобнай штурмавой брыгады УСУ.

Баец з пазыўным Жэрар. Скрыншот з відэа «Белсата»

Населены пункт на відэа быў апазнаны як сяло Кіяніца Сумскай вобласці Украіны. Знаходзіцца яно на колішняй вялікай дарозе Сумы-Курск. Жэрар адказвае на гэта:

«Відэа з «танкам у Курскай вобласці» сапраўды знятае ў Сумскай вобласці па дарозе на Курск. Калі мы заязджаем у Расію, то здымаем сімволіку — мы ж не дурні.

Але беларусы ёсць у Курскай вобласці, і мы сапраўды тут ваюем. У нас механізаванае падраздзяленне, мы маем танкі, на якіх заязджалі ў Курскую вобласць. Падраздзяленне «Тур» вядзе тэлеграм-канал, дзе расказвае пра сябе, там жа ёсць і відэа з тэрыторыі ўжо самой Расіі».

Па словах Жэрара, расіяне маюць намер адбіць Курскую вобласць, і ў раён сцягваюцца вялікія сілы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Кулінарная Народная Рэспубліка (КНР)
    21.08.2024
    Ні правільны панцыр якісь, німа ні вязынак кілбасы, шматка шпігованага сала, касічкак Allium sativum, ну канешне ахапак тры-чатыры кропу якога... А кеды б страляў кетчупам з баўгарскім перцам - смотрыш назаўтра б Бранск бы павярнуўся ў роднае балота. А чыво - усё жабы квакаюць адзінкавага: ранкам і ў вечары))
  • ром
    21.08.2024
    свадьба в малиновке
  • так
    21.08.2024
    Толькі жэлезныя яйцы напалохалі.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады16

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек5

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады16

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць