Працягнулі тэрмін ліцэнзавання вывазу бульбы з Беларусі
Урад Беларусі працягнуў тэрмін ліцэнзавання вывазу бульбы з Беларусі. Ліцэнзаванне, як вызначае адпаведная пастанова, будзе дзейнічаць яшчэ тры месяцы.
Экспарт бульбы дазволены толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
«Ліцэнзаванне дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі патокамі бульбы ў сувязі з ростам попыту і высокай цаной на як за межамі Рэспублікі Беларусь», — тлумачыць прэс-служба ўрада.
Ліцэнзаванне вывазу бульбы ўвялі на тры месяцы ў снежні 2024 года. Тады гэта тлумачылася намерам забяспечыць бульбай унутраны рынак у міжсезонне. А ў канцы лютага Аляксандр Лукашэнка публічна раскрытыкаваў сваіх чыноўнікаў за недахоп бульбы ў крамах і высокія цэны на яе.
Чытайце таксама:
Урад уводзіць ліцэнзаванне на вываз бульбы
У 10% правераных беларускіх крам прадавалі няякасную бульбу
Лукашэнка сказаў, што людзям павінны быць па кішэні бульба, цыбуля і капуста, але не авакада