Грамадства1010

Лукашэнка сказаў, што людзям павінны быць па кішэні бульба, цыбуля і капуста, але не авакада

28 лютага на нарадзе па новай сістэме рэгулявання цэн Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што айчынная прадукцыя павінна быць людзям па кішэні, піша БелТА.

Ён адзначыў, што ў цэлым узровень інфляцыі ў Беларусі невысокі, аднак па асобных групах тавараў статыстыка не такая аптымістычная.

«Гаворка перш за ўсё пра гародніну. Узімку цэны на яе штогод павышаюцца на 15—20%. А што вы мне абяцалі ва ўрадзе?» — звярнуўся Лукашэнка да чыноўнікаў.

«Я хацеў бы, каб вы далажылі пра сітуацыю і прынятыя меры па даступнасці вітаміннай прадукцыі для насельніцтва.

І я не прашу вас рэгуляваць прывазную экзотыку — усялякія там артышокі ці авакада. Няхай гэта авакада каштуе столькі, колькі каштуе. Мая справа — забяспечыць насельніцтва той гароднінай і садавіной, якую мы вырошчваем у Беларусі.

Людзям павінна быць па кішэні самае простае — капуста, цыбуля, бульба, морква, яблыкі», — запатрабаваў Лукашэнка.

Каментары10

  • %
    28.02.2025
    Артышокі і авкада ды й іншую прывазную экзотыку мы і самі з'ямо без цыбулі, морквы і капусты
  • Жвір
    28.02.2025
    А чаму да авакада такое суворае стаўленьне ? У суседзяў гэтая штуковіна каштуе 90 цэнтаў, гэта 3 [Рэд. Выдалена] вашыя рублі, Карл !
  • Па кішэні
    28.02.2025
    Артышокі і авкада - чыноўнікам, бульба і цыбуля - народу.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады44

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

Беларуска, якая расказвае пра народ нгаі таху. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?3

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала50

Памёр музыка Сяргей Кныш3

У Беларусі хочуць вярнуць адказнасць за нецэнзурную лаянку22

Беларусу, раней асуджанаму ў Польшчы за шпіянаж, пастрожылі пакаранне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады44

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць