БЕЛ Ł РУС

У закінутых будынках аўтазавода размесцяць самы сучасны ў Беларусі архіў

25.03.2025 / 21:54

Nashaniva.com

Адзін з недабудаваных вытворчых карпусоў Мінскага аўтамабільнага завода на вуліцы Машынабудаўнікоў перапрафілююць для размяшчэння Мінскага гарадскога архіва і яшчэ некалькіх дзяржаўных архіўных устаноў. Пра гэта на нарадзе ў Мінгарвыканкаме 24 сакавіка расказаў дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан, пішуць «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Некалькі будынкаў у гэтым раёне ў свой час узводзіліся для сваіх патрэб аўтазаводам, але іх так і не дарабілі. Скончылася ўсё тым, што ў 2022 годзе даўгабуды перадалі гораду, а пасля Мінгарвыканкам даручыў «Мінскай спадчыне» перапраектаваць іх пад гарадскі архіў.

«Аб'ект складаецца з дзвюх частак. У шасціпавярховым будынку будуць размешчаныя адміністрацыйныя памяшканні дзяржаўнага архіва. Акрамя таго, там размесцяцца Цэнтр электроннага дакументазвароту і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», — паведаміў Аляксандр Кохан.

Паведамляецца, што архіў будзе самым высокатэхналагічным у краіне. Там будзе ўстаноўлена самае сучаснае абсталяванне для пылавыдалення, кандыцыянавання і падтрымання пастаяннай вільготнасці паветра.

Канкрэтных тэрмінаў заканчэння рэканструкцыі не называецца. Паводле слоў Аляксандра Кохана, цяпер на аб'екце завяршаюцца работы па ўладкаванні даху і закрыцці контуру будынка.

Чытайце таксама:

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы

Яшчэ ў адну архіўную ўстанову прызначылі дырэктара-сілавіка

Цяпер і архівамі будзе кіраваць генерал

Каментары да артыкула