Грамадства88

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы

У Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў горадзе Гродна прызначылі новага дырэктара — Аляксандра Вянсковіча. Згодна з павевамі апошняга часу, ён адстаўны вайсковец.

Аляксандр Вянсковіч (злева) перад працоўным калектывам НГАБ у Гродне

Паводле паведамлення на сайце «Архівы Беларусі», Аляксандр Вянсковіч

«больш за 26 гадоў адслужыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, з'яўляўся начальнікам кірунку прызыву на вайсковую службу вайсковага камісарыята Гродзенскай вобласці, а таксама быў узнагароджаны дзвюма дзяржаўнымі ўзнагародамі «За бездакорную службу» II і III ступеняў».

Раней дырэктараў з ліку былых сілавікоў атрымалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі.

Дэпартамент па архіўнай справе і справаводстве Міністэрства юстыцыі, які кіруе ўсёй архіўнай галіной Беларусі, ужо амаль два гады ўзначальвае генерал-маёр Алег Воінаў, які перад прызначэннем на гэтую пасаду крыху больш за паўгода кіраваў Нацыянальным гістарычным архівам.

Каментары8

  • імечка
    27.12.2024
    Ну файна, чалавек з досьвідам - губляў тэчкі на прызыўнікоў, будзе губляць тэчкі на катаў з НКУС
  • Камуняны, браткі мае школай вучаныя
    27.12.2024
    Не ў асобе старшыні манапольнага схоўка гісторыі справа, не ў асобе...
  • Максончык Гарэцкі
    27.12.2024
    Іншая справа я, былы жытлавы камісар -вялікі акадэмік, пісьменьнік і падклясык перша-намесьніцкага гатунку!
    Жытлавы не вайскавы, справа іншая, дзьве душы амэрыканскай мовай перакладзеныя

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць