БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх сэрвісаў праз Трампа

25.03.2025 / 22:23

Nashaniva.com

Кампаніі ў Еўропе шукаюць замену воблачным сэрвісам ад Google, Microsoft і Amazon на фоне асцярог, што адміністрацыя Трампа можа атрымаць дасяг да іх баз дадзеных. Пра сітуацыю распавёў часопіс Wired, піша devby.

Google Cloud. Ілюстрацыйнае фота: Cesc Maymo / Getty Images

Са слоў еўрапейскіх воблачных правайдэраў, за апошнія два тыдні павялічылася колькасць кампаній, якія хочуць замяніць Google Cloud, Microsoft Azure і Amazon Web Services еўрапейскімі альтэрнатывамі.

«У нас расце попыт ва ўсёй Еўропе», — распавёў выданню гендырэктар швейцарскага правайдэра Exoscale Маціяс Нэбауэр, падкрэсліўшы катэгарычнасць некаторых кліентаў.

З яго назіранняў, асабліва выразную пазіцыю маюць кампаніі з Даніі — яны жадаюць адмовіцца ад амерыканскіх сістэм праз адміністрацыю Трампа і яго словах аб Грэнландыі.

18 сакавіка Палата прадстаўнікоў Нідэрландаў прыняла восем рэзалюцый, якія заклікаюць урад знізіць залежнасць ад амерыканскіх IT-кампаній і перайсці на еўрапейскія альтэрнатывы.

Раней больш за 100 арганізацый падпісалі адкрыты ліст да еўрапейскіх чыноўнікаў з заклікам зрабіць кантынент «больш тэхналагічна незалежным». Яны адзначылі, што сённяшняе становішча спраў стварае «пагрозу для яго бяспекі і ўстойлівасці».

Эксперты адзначаюць, што міграцыя з амерыканскіх воблачных сэрвісаў зойме гады праз велізарныя аб'ёмы дадзеных і адсутнасці раўнацэнных еўрапейскіх альтэрнатыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула