Навукоўцы паказалі ВІДЭА, як васьміног катаецца на самай хуткай у свеце акуле
Даследчыкі з новазеландскага Оклендскага ўніверсітэта сталі сведкамі незвычайнага выпадку, зафіксаванага ў заліве Хаўракі ў паўночнай частцы вострава Паўночны (Новая Зеландыя). Васьміног выкарыстаў акулу-мака ў якасці транспартнага сродку, размясціўшыся на яе галаве.
Скрыншот з відэа
Відэа было знятае яшчэ ў канцы пазамінулага года, але ютуб-акаўнт універсітэта апублікаваў яго толькі нядаўна.
Як галаваногі малюск апынуўся на галаве самай хуткай з усіх вядомых акул — незразумела.
Спецыялісты выказалі здагадку, што ён такім чынам ратаваўся ад зубоў драпежнай рыбы.
Звычайна васьміногі жывуць у марскіх глыбінях, а акулы-мака, наадварот, трымаюцца бліжэй да паверхні. Таму навукоўцам застаецца толькі здагадвацца, як адбылася гэтая сустрэча.
Убачыўшы, як васьміног сядзіць на галаве акулы, чапляючыся за яе шчупальцамі, даследчыкі адзначылі, што для яго гэта магла быць «пякельная паездка». Мака лічацца самымі хуткімі сярод акул і могуць развіваць хуткасць да 80 км/г.
Чытайце таксама:
Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсберг. Навукоўцаў уразіла, што аказалася пад ім
Навукоўцы зафіксавалі маштабнае абясколерванне каралаў Вялікага Бар'ернага рыфа
Паглядзіце фота ўпершыню выяўленага глыбакаводнага васьмінога і яго чароўных іншапланетных дзяцей