Генсак НАТА пацвердзіў гібель амерыканскіх вайскоўцаў у Літве
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пацвердзіў, што чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў на мяжы Літвы з Беларусі загінулі, але дэталяў здарэння не падаў, паведамляе Reuters.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны Літвы
Раней літоўскія вайскоўцы паведамілі, што вядуць пошукі чацвярых амерыканскіх салдат і гусенічнай машыны, зніклых у аўторак. У паведамленні было сказана, што верагоднае месца іх знікнення ўстаноўлена. У пошуках таксама ўдзельнічаюць літоўскія ратавальнікі, паліцыянты і вайскоўцы ЗША.
Літоўскія СМІ пішуць, што машына з амерыканскімі вайскоўцамі, імаверна, трапіла ў балота. Афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.
Зніклыя былі задзейнічаныя ў вучэннях на палігоне Падброддзе непадалёк ад мяжы з Беларуссю, гаворыцца ў заяве арміі ЗША.
Чытайце таксама:
Амерыканскія вайскоўцы, што зніклі на мяжы Літвы з Беларуссю, загінулі ў балоце
У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?