Свет11

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?

Нямецкія чыноўнікі б'юць трывогу з нагоды магчымай наяўнасці «аварыйнага выключальніка» ў амерыканскіх знішчальніках F-35, якія паступілі на ўзбраенне Бундэсвера. Некаторыя эксперты мяркуюць, што ЗША маюць магчымасць дыстанцыйна заблакаваць доступ да сістэмы кіравання самалётамі, піша Euronews.

Самалёт F-35. Фота: Wikimedia Commons

Калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на час прыпыніў вайсковую дапамогу Украіне, нямецкія чыноўнікі пачалі выказваць асцярогі адносна таго, што амерыканцы могуць дыстанцыйна кіраваць адным з відаў нядаўна набытых Германіяй узбраенняў.

У 2022 годзе Берлін заключыў шматмільярдную здзелку з амерыканскім аэракасмічным гігантам Lockheed Martin на пастаўку 35 самалётаў F-35A Lightning II. Летась Бундэсвер набыў яшчэ восем такіх знішчальнікаў.

Іаахім Шранцхофер, кіраўнік прэс-службы нямецкай абаронна-прамысловай кампаніі Hendsolt, заявіў на мінулым тыдні выданню Bild, што так званы «аварыйны выключальнік», убудаваны ў F-35 амерыканскай вытворчасці, — гэта не проста чуткі. Ён даў зразумець, што ЗША могуць лёгка пасадзіць самалёт, заблакаваўшы доступ да яго праграмнага забеспячэння.

Вольфганг Ішынгер, былы старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, і Інга Гедэхенс, былы афіцэр і член нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), падзяляюць гэтае меркаванне.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Германіі, аднак, заявіў Euronews Next, што, нягледзячы на пэўныя засцярогі, закуп знішчальнікаў F-35 адмяняць не будуць.

F-35 — «найлепшы знішчальнік па стандартах НАТА»

Паводле звестак ВПС ЗША, «самая распаўсюджаная» мадэль F-35 кампаніі Lockheed, F-35A Lightning II — універсальны бамбавік, «абсталяваны стэлс-тэхналогіяй малапрыкметнасці, камбінацыяй датчыкаў і які мае беспрэцэдэнтнага ўзроўню сітуацыйную дасведчанасць» у небе.

Lockheed апісвае F-35 Lightening II як самалёт, які хутка становіцца «стандартным знішчальнікам НАТА».

Бельгія, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Грэцыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча і Швейцарыя маюць на ўзбраенні F-35. У снежні Румынія таксама падпісала пагадненне з Lockheed Martin на яго пастаўку.

У мінулым годзе Lockheed Martin паведамляла, што, па яе прагнозах, да канца дзесяцігоддзя ў дзесяці еўрапейскіх краінах будзе эксплуатавацца больш за 550 самалётаў F-35, і гэтая зброя «павысіць аператыўную сумяшчальнасць у Еўропе».

Кампанія таксама прызнала, што знішчальнікі F-35, як і іншыя заходнія знішчальнікі, спадзяюцца на абароненую амерыканскую сістэму перадачу даных Link-16 і спадарожнікавую навігацыю GPS. Поўная незалежнасць у гэтай галіне, працягнула кампанія, «немагчымая… нават з еўрапейскімі сістэмамі», але адзначыла, што F-35 па-ранейшаму працуе без каналаў перадачы даных і спадарожнікавай навігацыі.

«Вельмі складана» інтэграваць новае ПЗ у F-35

Марк Казалет, галоўны рэдактар часопіса European Security and Defence Magazine, адзначыў у інтэрв'ю Euronews Next адсутнасць, на яго думку, важкіх доказаў існавання «аварыйнага выключальніка». Але пры гэтым ён не выключае, што гіпатэтычна могуць быць прынятыя меры па блакаванні праграмнага забеспячэння самалёта.

Па словах Казалета, ЗША зусім не абавязкова ставіць на F-35 «аварыйныя кнопкі». Каб яго дэактываваць, Вашынгтону дастаткова «проста адмовіць у пастаўцы боепрыпасаў і запасных частак».

Па словах Казалета, замяніць амерыканскае ПЗ «вельмі складана, калі наогул магчыма».

«Больш важнае пытанне для вайсковых планіроўшчыкаў заключаецца ў тым, ці змогуць ЗША эфектыўна прадухіліць разгортванне знішчальнікаў F-35, якія эксплуатуюцца іншымі краінамі, калі яны вырашаць гэта зрабіць?» — дадае суразмоўца. «Адказ на гэтае пытанне будзе: «Хутчэй так».

Краіны час ад часу блакуюць пастаўкі боепрыпасаў ці зброі, працягвае Казалет. Напрыклад, Швейцарыя затрымала прымяненне Украінай зенітных гармат «Гепард», калі адмовіла ў экспарце 35-міліметровых боепрыпасаў. Немцы першапачаткова таксама марудзілі з адпраўкай знішчальнікаў Eurofighter Typhoon у Турцыю.

F-35 «могуць выкарыстоўвацца аўтаномна»

Euronews Next звязаўся з Міністэрствам нацыянальнай абароны ЗША (DND) і кампаніяй Lockheed Martin, каб удакладніць, ці мае амерыканскі ўрад кантроль над праграмным і апаратным забеспячэннем прадаваных F-35, але пакуль не атрымаў адказу.

Прадстаўнік ведамства пацвердзіў канадскім СМІ, што ЗША адказваюць за мадэрнізацыю праграмна-апаратнага комплексу самалётаў, і сказаў, што абнаўленні ПЗ будуць адбывацца ва ўсіх краінах, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы.

Euronews Next таксама пацікавіўся ў Lockheed Martin, ці змогуць яны даць Германіі і іншым еўрапейскім краінам нейкія гарантыі.

У адказ на паведамленні швейцарскіх СМІ аб аналагічных асцярогах з нагоды дыстанцыйнага «аварыйнага выключальніка» Lockheed Martin апублікавала ў панядзелак на сваім сайце заяву пад загалоўкам «Швейцарыя можа выкарыстоўваць свае F-35 незалежна».

Кампанія сцвярджае, што дэактываваць знішчальнікі F-35A шляхам вонкавага ўмяшання ў яго электронныя сістэмы немагчыма.

«Швейцарыі не патрабуецца дазволаў для выкарыстання сваіх сістэм узбраення або кіраваных ракет для абароны», — гаворыцца ў паведамленні. — Яна можа рабіць гэта аўтаномна, незалежна і ў любы час».

Краіны таксама могуць самі вырашаць, абнаўляць ці не праграмнае забеспячэнне знішчальнікаў, але ўзбраенні захоўваюць сваю працаздольнасць і без гэтых абнаўленняў, падкрэсліваюць у кампаніі. Калі тая ці іншая краіна вырашае правесці мадэрнізацыю, то, па словах прадстаўнікоў Lockheed, туды адпраўляецца «мабільная каманда» для правядзення адпаведных маніпуляцый сумесна з тамтэйшым урадам.

Каментары1

  • бабруйчанін
    13.03.2025
    Здольны заблакаваць і заблакуют калі што
    .Яшчэ чул ад экспертаў гэтае Фе 35 нідапрацавана і горш чым абгрэйджаны фе16 .

Цяпер чытаюць

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае

Усе навіны →
Усе навіны

Амбразевіч прызначаны паслом пры Ватыкане, Матусевіч — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі1

Расійскі тэлеканал замазаў фота Алы Пугачовай у адным з фільмаў5

Кіберпартызаны ўпрыгожылі партал Банка Развіцця віншаваннямі да Дня Волі

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў4

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско49

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць