Дырэктарам Беларусьфільма прызначаны Дзмітрый Сямёнаў
Раней ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Папярэдні кіраўнік Беларусьфільма Юрый Аляксей пратрымаўся на пасадзе менш за два гады.
Лукашэнка лічыць сітуацыю ў беларускім кіно пазорышчам.
Дзмітрый Сямёнаў быў дырэктарам Беларускага тэатра лялек, які ён узначальваў з 1 снежня 2022 года па красавік 2024 года. Скончыў Інстытут сучасных ведаў і Беларускі педуніверсітэт імя Максіма Танка.
Да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Мінска.
Чытайце таксама:
Па ўсёй краіне круцяць фільм пра Аляксея Талая. Квіткі прадаюць за 1 рубель, але ці ёсць гледачы?
Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно
Міністр заявіў, што беларуская культура ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў»