Кіно99

У Беларусі здымаюць новае прапагандысцкае кіно, каб падлеткі кінуліся паступаць ва ўніверсітэт на настаўнікаў

Чарговы праект «Беларусьфільма» называецца «Класная». Ролю ў ім знайшлі нават для міністра культуры Руслана Чарнецкага.

Ірына Мароз, якая грае галоўную ролю. Фота: «Настаўніцкая газета»

Здымкі мастацкай поўнаметражкі ўжо пачаліся. «Класная» — гэта гісторыя мінчанкі, якая скончыла педагагічны ўніверсітэт і па размеркаванні паехала ў аграгарадок працаваць класнай кіраўніцай 11 класа. Розніца ва ўзросце ў настаўніцы з вучнямі невялікая, таму яны не ўспрымаюць яе сур'ёзна. На гэтым будзе пабудавана большая частка канфлікту ў фільме.

На цікавую акалічнасць звярнуў увагу тэлеграм-канал «Священный Белавуд»: першапачаткова фільм пра школу павінен быў здымаць рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў. У 2023 годзе на экраны выйшаў ягоны фільм «Ліст чакання». Гэта было кіно пра беларускіх медыкаў, якія не хочуць з'язджаць працаваць на Захад. Гледачоў у кіназал збіралі прымусова — зганялі студэнтаў-медыкаў.

Але чамусьці ў выніку «Класную» даручылі здымаць іншаму рэжысёру — Кірылу Халецкаму (ён раней працаваў над прапагандысцкім фільмам «Культурны код», які таксама круцілі амаль у пустых залах). Малады рэжысёр быў павінен працаваць над беларуска-кітайскім праектам «На векі вечныя». Прычыны, чаму так усё змянілася, не агучвалі. Лёс амбіцыйнага сумеснага кіно таксама невядомы.

Цяпер жа 24-гадовы Халецкі ў інтэрв'ю распавядае пра «Класную» і бадзёра рапартуе: «Сваім фільмам мы яшчэ раз уздымаем сацыяльнае значэнне педагога, прэстыж і аўтарытэт гэтай прафесіі. Калі пасля нашага фільма ў БДПУ будзе аншлаг, значыць, мы ўсё зрабілі правільна».

Выглядае іранічна, што здымаць «школу ў аграгарадку» пачалі ў сталічнай школе №5. Акрамя яе, здымкі пройдуць яшчэ ў чатырох розных школах Беларусі.

Граць галоўную ролю даверылі актрысе Ірыне Мароз. Раней яна здымалася ў «Лісце чакання». Знайшлася праца і для міністра культуры Руслана Чарнецкага. Яму далі эпізадычную ролю — кіраўніка камісіі па размеркаванні ў БДПУ.

Рэжысёр Кірыл Халецкі сцвярджае, што высокая пасада акцёру-чыноўніку ніяк не дапамагла: «Насамрэч ён праходзіў пробы і быў зацверджаны ў ролі да прызначэння на гэтую пасаду, таму перад намі паўстала пытанне, а ці будзе ён увогуле здымацца. Ён пацвердзіў свой удзел у фільме. Мы вельмі чакаем гэтага здымачнага дня, які выпадае на май. Нам прыемна, што міністр культуры здымаецца ў нашым фільме».

Дарэчы, улічваючы актыўнасць Чарнецкага, які і ў тэатры Максіма Горкага рэгулярна выходзіць на сцэну, і кліпы здымае, і пра кіно не забывае, цікава, калі ён паспявае працаваць міністрам.

Прэм'ера фільма прызначаная на верасень 2025 года.

Каментары9

  • даведка
    28.02.2025
    У Чернецкого как министра единственный способ увеличить свой доход — гонорар.
  • даведка
    28.02.2025
    Ирина Мороз, не отморозь себе нос!
  • Ганьба
    28.02.2025
    Варта зняць новы "Перавозчык" пра ўцёкі ад размеркавання за мяжу.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць