БЕЛ Ł РУС

Магілёўшчына ўслед за Міншчынай узняла плату за праезд

27.03.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Услед за Мінскай вобласцю ўлады Магілёўскай вобласці таксама аб'явілі аб павышэнні тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце. Новыя цэны, як чакаецца, пачнуць дзейнічаць з 29 сакавіка 2025 года. 

У Магілёўскай вобласці зменяцца тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў. Адпаведнае рашэнне прынята Магілёўскім аблвыканкамам, піша Mogilevnews. 

Цана праезду ў гарадскім транспарце (аўтобусах i тралейбусах) павялічыцца 80 да 90 капеек за паездку. Для экспрэсных маршрутаў тарыф паднімецца з 0,90 да 1 рубля.

Змены закрануць таксама прыгарадныя перавозкі. Цана аднаго кіламетра праезду на звычайных маршрутах вырасце з 0,10 да 0,11 рубля, на хуткасных — з 0,12 да 0,13 рубля, на экспрэсных — з 0,13 да 0,14 рубля. Аналагічнае павышэнне чакаецца на дадатковых рэйсах.

Учора стала вядома, што даражэе праезд у Мінскай вобласці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула