Талончык даражэе на 10 капеек.

Мінаблвыканкам прыняў рашэнне павысіць тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы аўтобусамі ў рэгулярных маршрутах.
Новыя тарыфы зацверджаныя рашэннем аблвыканкама №295 ад 19 сакавіка, апублікаваным 25 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Цана праезду вырасла на 10 капеек, што складае 11—12,5% ад папярэдняй цаны.
Такім чынам фіксаваны тарыф на звычайных і хуткасных маршрутах павялічаны з 80 капеек да 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — з 90 капеек да 1 рубля.
Адпаведна, непазбежна падаражэюць і дэкадныя, і штомесячныя праязныя. Іх кошт залежыць ад памеру населенага пункта.
Каментары