БЕЛ Ł РУС

Чаму стаў магчымы выпадак з амерыканскімі вайскоўцамі на літоўскім балоце?

27.03.2025 / 16:52

Nashaniva.com

27 сакавіка ў Літве пачалася складаная выратавальная аперацыя пасля таго, як было выяўлена, што цяжкая амерыканская бронемашына падчас вучэнняў трапіла ў балота і ў ім затанула. Чатырох членаў экіпажа пакуль што не знайшлі ні жывымі, ні мёртвымі. Але як увогуле гэта магло адбыцца, хіба яны не бачылі, што перад імі дрыгва?

Падчас выратавальных работ. Фота: facebook.com/kariuomene

Літоўскі натураліст Андрэюс Гайдамавічус патлумачыў LRT Radio, што амерыканскія вайскоўцы, хутчэй за ўсё, трапілі ў пастку верхавога балота. Такая мясцовасць, кажа ён, вельмі падступная: чалавек па ёй прайсці можа, але цяжкая тэхніка праваліцца вельмі хутка.

«Там ёсць дзейнае верхавое балота, якое ў 2012 годзе было ўлічанае. Там да нядаўняга часу было возера, побач ёсць невялікае возера, якое забалочанае, яно перасыхае.

Верхавое балота, якое ў народзе называюць журавінавым, мае даволі падманлівы выгляд», — сказаў ён.

На першы погляд такое балота можа выглядаць як сухі ўчастак, пакрыты мохам, дзе растуць невялікія сосны. Але ў рэальнасці пад даволі тонкім пластом грунту крыюцца твань і вада.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Літвы: Мы не трацім надзеі знайсці амерыканскіх вайскоўцаў

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?

Затанулую ў літоўскім балоце амерыканскую бронемашыну знайшлі, а вайскоўцаў яшчэ шукаюць

Генсак НАТА пацвердзіў гібель амерыканскіх вайскоўцаў у Літве

Каментары да артыкула