Свет22

Затанулую ў літоўскім балоце амерыканскую бронемашыну знайшлі, а вайскоўцаў яшчэ шукаюць

Старшыня Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Сейма Літвы Гядрымас Яглінскас і палкоўнік у адстаўцы Гінтарас Ажубаліс у эфіры LRT расказалі, што вядома пра амерыканскую бронемашыну, якая затанула ў балоце на літоўска-беларускай мяжы, і ці сапраўды амерыканскія вайскоўцы, якія складалі яе экіпаж, загінулі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: kariuomene.lt

Паводле інфармацыі Гядрымаса Яглінскаса, машына знойдзена, а пошукі вайскоўцаў толькі вядуцца. Пацвердзіць іх гібель пакуль літоўскія афіцыйныя крыніцы не могуць, такой інфармацыі не паступала ні ад літоўскай арміі, ні ад амбасады ЗША.

Транспартны сродак, які затануў, вельмі цяжкі — 60-70 тон, а месца затаплення — глыбокае балота. Таму падняць машыну вельмі складана. Для гэтага патрабуюцца спецыяльныя сродкі.

«Я ўпэўнены, што службы выратавання, паліцыя і армія знойдуць спосаб вырашыць гэтую праблему як мага хутчэй. Пасля гэтага ў нас будзе больш інфармацыі пра лёс чатырох вайскоўцаў. Пакуль што нічога не пацверджана, чакаем афіцыйных даных ад следства і амбасады ЗША», — паведаміў літоўскі парламентарый.

Паводле слоў Гінтараса Ажубаліса, затанулая машына —

«стандартны амерыканскі армейскі танкавы эвакуатар — па сутнасці, танк без баявога модуля. Ён прызначаны для эвакуацыі танкаў і іншай цяжкай тэхнікі з поля бою пры баявых дзеяннях, а ў мірны час — для буксіроўкі пашкоджанай тэхнікі. У кожным батальёне такіх машын звычайна 3-4 адзінкі. Яны ўвесь час суправаджаюць манеўраныя роты. Такія машыны ёсць і ў баявых групах. Напрыклад, у Літве яны выкарыстоўваюцца ў артылерыйскіх батальёнах, але ўжо на базе нямецкага танка Leopard».

Каментары2

  • Гарэза
    26.03.2025
    І гэтыя людзі сабраліся ваяваць супраць галаварэзаў лукашэнкі і пуціна ў балатах і гразішчы. Іх і ў караўл ставіць небяспечна, не тое што ў міратворчую місію ва Ўкраіну скіроўваць.
  • Америка уже не та.
    27.03.2025
    И эти горе- вояки защищают Европу от путина?

Цяпер чытаюць

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант19

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу1

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння5

У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай16

Больш за 1000 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў М'янме

У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы. Але заяўкі трэба пакідаць зараз2

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас27

Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію11

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант19

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць