Еўрасаюз увёў санкцыі супраць «Цыбулькі-Бел»
У новы спіс падсанкцыйных кампаній Еўрасаюза патрапілі 25 чалавек і 7 кампаній, у тым ліку «Цыбулька-Бел», заўважыў Reform. Дакумент апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС.
Ёрг Дорнау і Юрый Куніцкі на плантацыі цыбулі пад Лідай. Фота: sb.by
Сярод людзей, супраць якіх увялі чарговы пакет санкцый, члены ЦВК, суддзі, дырэктары заводаў, супрацоўнікі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, кіраўнік партыі «Белая Русь».
Абмежаванні ўведзеныя супраць наступных арганізацый:
- Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі;
- ААТ «Інтэграл» — кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл»;
- «Беларускія латарэі»;
- ТАА «Рыдота»;
- КБТЭМ «»Планар»;
- РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі»;
- ТАА «Цыбулька-Бел».
«Цыбулька-Бел» — прадпрыемства ў Лідскім раёне, якое часткова належыць грамадзяніну Германіі Ёргу Дорнау. На гэтай фірме да работ прыцягвалі зняволеных з беларускіх турмаў.
Чытайце таксама:
Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі
Дэпутату ад «Альтэрнатывы для Германіі» пагражае вялікі штраф. Ён утаіў свой бізнэс у Беларусі