БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі ў Беларусі карыстальнікаў кітайскага чат-бота DeepSeek

27.03.2025 / 19:16

Nashaniva.com

Колькасць актыўных беларускіх карыстальнікаў кітайскай распрацоўкі DeepSeek ужо дасягнула 80 тысяч чалавек у тыдзень, і гэтая лічба працягвае расці. Такімі данымі падзялілася з выданнем Office Life Іна Савановіч, дырэктарка па маркетынгу беларускага хостынг-правайдэра HostFly.by.

Іконкі дадаткаў DeepSeek і ChatGPT на экране смартфона. Фота: Andy Wong / AP

Эксперты звязваюць такую дынаміку з тэхнічнымі перавагамі кітайскіх сістэм, больш эфектыўнай працай з кірылічным кантэнтам і адсутнасцю рэгіянальных абмежаванняў.

У кампаніі заўважылі, што беларусы адзначаюць больш высокую дакладнасць генерацыі спецыялізаванага кантэнту і лепшае разуменне культурнага кантэксту ў кітайскіх распрацовак. Значнай перавагай называюць таксама магчымасць апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў тэксту — да 200 тыс. токенаў супраць 16-32 тысяч у заходніх аналагаў.

Пра кітайскі чат-бот загаварылі ў студзені, і ён хутка заваяваў рынак, бо стаў канкураваць з OpenAI, Google і Meta. 

Чытайце таксама:

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская

DeepSeek збірае даныя карыстальнікаў і ў незашыфраваным выглядзе дасылае ў Кітай

Канал «Россия 1» паведаміў, што DeepSeek распрацаваны на аснове савецкага кода. Аказалася, гэта навіна з сатырычнага сайта

Сапраўдны кошт DeepSeek, кітайскага чат-боту, што абваліў фондавы рынак ЗША, аказаўся зусім не такім

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту

Што думае нашумелы кітайскі чат-бот пра рэжым Лукашэнкі

Кітайская ШІ-мадэль зрабіла фурор на тэхналагічным рынку. Лідарства ЗША можа быць пад пагрозай

Каментары да артыкула