БЕЛ Ł РУС

Альгерд Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію еўрапейскага паразумення

27.03.2025 / 20:8

Nashaniva.com

26 сакавіка на сцэне канцэртнай залы Гевандхаус у Ляйпцыгу беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч быў уганараваны адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэмій Еўропы — Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае паразуменне, паведамляе Reform.news.

Калаж: facebook.com/litbel

Дзяржаўная міністарка культуры і турызму Саксоніі Барбара Клепш уручыла аўтару ўзнагароду за ягоны раман «Сабакі Еўропы».

Журы прэміі вылучыла гэты твор Альгерда Бахарэвіча сярод іншых прэтэндэнтаў аднагалосна. «Немагчыма з большай жарсцю напісаць пра Еўропу», — адзначыла нямецкі палітык на цырымоніі.

Аўтаркай laudatio — урачыстай прамовы ў гонар аўтара — выступіла швейцарскі літаратурны крытык і рэдактарка Зігліндэ Гайзэль.

Сам аўтар выступіў падчас уручэння прэміі з прамовай падзякі на нямецкай мове.

«Мы не мусім здрадзіць свабодзе дзеля фікцыі міру, у імя кампрамісу з дыктатарам. Усё, што нам застаецца — трымацца еўрапейскіх каштоўнасцяў, як бы нас ні імкнуліся пераканаць, што іх час мінуў. Каштоўнасці не мяняюць у залежнасці ад волі тыранаў. Дэмакратычных імперый не існуе», — сказаў у гэтай прамове Бахарэвіч.

Чытайце таксама:

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы

Беларуская літаратура: ілюзія, што ўсе пісьменнікі выехалі

Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?

Каментары да артыкула