Літаратура22

Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана

Раман Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакгольмскае выдавецтва Ersatz.

Пераклад на шведскую мову зрабіў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.

Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, і алегорыю краіны, дзе пастаянна абмяжоўваюць свабоду людзей.

«Сваёй паэтычнай мовай Бахарэвіч падкрэслівае, як ціск таталітарнай улады ўплывае як на людзей, так і на грамадства. Гэты раман — пэўны сімвал супраціву дыктатуры ў Беларусі».

Каментары2

  • Чытач
    12.01.2025
    Эрыксана паважаю, Бахарэвіча - не. Шкада, што Эрыксан траціў час на гэта.
  • жэўжык
    13.01.2025
    Чытач, а што не так з Бахарэвічам?

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць