БЕЛ Ł РУС

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне

28.03.2025 / 9:1

Nashaniva.com

Пра падрабязнасці таго, як праходзілі пошукі і затрыманне злачынцы, які здзейсніў падвойнае забойства ў вёсцы Старое Сяло Рагачоўскага раёна, распавёў начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот відэа МУС

Падчас застолля і п'янай сваркі раней неаднаразова судзімы 52-гадовы мужчына схапіўся за стрэльбу і наўпрост застрэліў жанчыну.

«Пра забойства ў міліцыю паспеў паведаміць яе сужыцель, які пасля таксама быў застрэлены. Пасля гэтага злачынца са зброяй схаваўся ў лесе. На пошук быў скіраваны асабісты склад мясцовага аддзела міліцыі і бліжэйшых раёнаў. Па трывозе былі паднятыя спецпадраздзяленні МУС. На месца трагедыі выехаў асабіста міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Злачынцу заўважылі пільныя грамадзяне — каля чыгуначных шляхоў за некалькі кіламетраў ад месца злачынства. Падчас прачэсвання мясцовасці яго выявілі ў лясной паласе каля вёскі Грабава. Пры затрыманні мужчына аказаў узброены супраціў, і для яго нейтралізацыі была ўжыта зброя. Злачынца ліквідаваны. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група», — пракаментаваў Аляксандр Шастайла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула