У Рагачоўскім раёне пры затрыманні забілі падазраванага ў двайным забойстве
Міліцыя 27 сакавіка атрымала паведамленне, што ў вёсцы Старое Сяло Рагачоўскага раёна адбылося забойства. На месцы злачынства знайшлі целы мужчыны і жанчыны 53 і 58 гадоў, піша прэс-служба МУС.

У хаце, дзе адбылося забойства. Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні ў адным з дамоў выпівалі. Неўзабаве паміж сабутэльнікамі выбухнула сварка, падчас якой 52-гадовы раней неаднаразова судзімы мужчына схапіў стрэльбу і ва ўпор расстраляў жанчыну і яе сужыцеля.
Узброены злачынца схаваўся ў лесе. Каб яго затрымаць, на месца выехалі спецпадраздзяленні МУС, туды ж адправіўся і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Калі мужчыну знайшлі, ён аказаў узброены супраціў і быў у выніку забіты.
Каментары