БЕЛ Ł РУС

Суд у ЗША прыпыніў ліквідацыю «Голасу Амерыкі»

29.03.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Такое рашэнне суддзя вынес пасля пазову супрацоўнікаў «Голасу Амерыкі « і прафсаюзаў, паведамляе The New York Times.

У пазове журналісты сцвярджаюць, што сваімі дзеяннямі ўлады ЗША парушылі іх права на свабоду слова.

Пры гэтым у рашэнні суда няма патрабавання аб аднаўленні вяшчання, яно ўтрымлівае толькі забарону на звальненне супрацоўнікаў на час разгляду справы. Далейшае разбіральніцтва вызначыць, ці было спыненне вяшчання «адвольным» і ці не парушала гэтае рашэнне федэральны закон, адзначае Reuters.

15 сакавіка Дональд Трамп скараціў агенцтва USAGM, якое курыруе медыякарпарацыю «Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода», «Голас Амерыкі» і некаторыя іншыя СМІ. Яго адміністрацыя абвінаваціла «Голас Амерыкі» ў публікацыі «радыкальнай прапаганды» і «антытрампаўскага кантэнту».

Пазней агенцтва USAGM, таксама пасля рашэння суда, аднавіла фінансаванне «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

«Людзі масава адмяняюць падпіскі на Amazon». Беларуска расказала, што адбываецца ў ЗША пасля прыходу Трампа

ЗША прыпыняе фінансаванне «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» з 1 красавіка?

«Выдатныя навіны», «крутое рашэнне». Графач і Маргарыта Сіманьян у захапленні ад магчымага закрыцця «Свабоды»

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»

Каментары да артыкула